Адзін з іх ужо ўсталяваны на М6 з мінскага напрамку. Ён падсветлены, як і знак на ўездзе ў Гродна з боку памежнага пераходу Брузгі. У планах гарадскіх уладаў распрацоўка новых знакаў на ўездах у абласны цэнтр з боку памежнага пераходу «Прывалка» ад мяжы з Літвой, а таксама на вуліцы Ткацкай з боку Аўгустоўскага канала, піша «Гродзенская праўда».
Знак на Скідзельскай шашы быў усталяваны задоўга да рэканструкцыі М6. Як паведамілі ў гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гэты паказальнік межаў горада страціў сваю актуальнасць. Пакуль не прынята канчатковае рашэнне аб рэканструкцыі стэлы на ўездзе ў Гродна з боку Азёр. На ёй намаляваная дзяржаўная ўзнагарода былога СССР. Стэла прыведзена ў парадак. Год таму на бетоннай стэлы ўсталявалі новае асвятленне, якое працуе ад энергіі сонца.