«Гэта голас Гародні». Гродзенцы расказалі, што для іх значыць Шалкевіч

Канцэрт да 60-годдзя гродзенскага барда і шоўмэна Віктара Шалкевіча прайшоў у Цэнтры гарадскога жыцця 27 лютага. У залі сабралася каля 200 прыхільнікаў яго творчасці. На што Шалкевіч пажартаваў: «Лепш 200 чалавек на юбілеі, чым 500 на похаранах». Пасля канцэрту Hrodna.life распытаў у наведвальнікаў, што для іх значыць Шалкевіч. Спойлер: адмоўных водгукаў не было.

«Я вельмі даўно Віктара ведаю, — распавёў Петр Анісімовіч. Ён — артыст, каторым варта захапляцца. Такі вясёлы. У нас вельмі мала пазітыву. А тут і музыка, і пазітыў.

У ім ёсць агонь, каторы ўсё растопіць.

Цудоўны чалавек. Усе яго песні люблю, не назаву нейкую адну. За сталом спяваем якая прыйзе на думку. Прыгожа, цудоўна, дзякуй богу, што ён ёсць, і што ёсць дзе з ім сустрэцца.

Віктар Шалкевіч, канцэрт да 60-годдзя ў Гродне

«Да канца засталіся — значыць — спадабалася,» — тлумачыць Мікалай Доўгель з Берастовіцкага раёна. -

Зачапіла ўсё на сто працэнтаў. Успомнілі маладосць"


Віктар Шалкевіч сабраў на канцэрце ў Гродне каля 200 чалавек


«Ох, Шалкевіч! Гэта голас Гародні, — кажа Ала Петрушкевіч. —  Гэта голас таго, што адышло. 30-я гады, міжваенная Гародня — гэта Шалкевіч. Заўсёды дзіву даюся, як яшчэ нешта можа стварыць Шалкевіч.

За душу кранаюць не толькі струны яго гітары, але і гэты незвычайны лірызм ягоных песняў.

І смяюся, і сумую і маю найвялікшую асалоду слухаць яго. Асабліва на схіле зімы».

«Магу пра Шалкевіча сказаць шмат чаго, — распавядае Валеры Маскевіч. — Гадоў 15 таму, калі я быў яшчэ звычайным „рускоговорящим“ вучням, да нас у школу прыйшоў гэты чалавек.

Я, калі песню пра пацукоў пачуў, божа мой, штосці ўнутры мяне скалыхнулася!

Потым пачаў паглыбляцца ў гэту невядомую атмасферу яго творчасці. Кожны раз прыходжу на канцэрты.

Некалькі гадоў таму так здарылася ў жыцці, што ў мяне адначасова памерлі два дзеда. І я прыйшоў на агульнанацыянальную дыктоўку, якую ў той год вёў Шалкевіч. Гэты чалавек сваёй энергетыкай так мяне ўскалыхнуў, што я зразумеў - жыццё працягваецца. Удзячны яму за гэта».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025