Вучаніцы сярэдняй школы № 39, размешчанай у мікрараёне Альшанка, каля 15:00 павінны былі вярнуцца дадому пасля заняткаў. Дзве дзяўчынкі-сястры вучаліся ў другім класе, іх сяброўка — вучаніца трэцяга класа. Не з’явіліся школьніцы дома і ў дзесяць вечара. Тады бацькі звярнуліся з заявай у міліцыю. На месца неадкладна прыехалі кіраўніцтва і супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС г. Гродна, УУС Гродзенскага аблвыканкама, следча-аператыўная група, супрацоўнікі дэпартамента аховы. У пошуку непаўналетніх дапамагаў службовы сабака. Пра падрабязнасці поўшукаў паведамляе УВД Гродна.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РАУС г. Гродна, Марына Бялко, з мэтай ўстанаўлення месцазнаходжання школьніц правяраліся пад’езды дамоў, лясныя масівы, былі апытаныя жыхары мікрараёна. Да пошукаў падключыліся грамадзяне і старшыні жыллёвых таварыстваў, якія таксама абыходзілі пад’езды і рассылалі інфармацыю ў групах мэсенджараў. Атрымаўшы інфармацыю аб знікненні дзяўчынак, на Альшанку прыбыло каля пяцідзесяці машын таксі. Вадзіцелі абыходзілі поле, лясны масіў і дамы раёна.

Пошукі далі вынік таноўчы вынік у чатыры гадзіны раніцы. Дзяўчынак знайшлі ў пад’ездзе дома па вуліцы Вялікая Альшанка, 3А. З імі ўсё было ў парадку.

Устаноўлена, што бацькі не звярнуліся ў міліцыю раней, бо сяброўкі нярэдка да вечара гулялі на вуліцы. Учора яны хадзілі пагуляць у лясны масіў, на возера каля вуліцы Малахавічскай, абышлі шмат пад’ездаў у сябе ў мікрараёне. Каб хадзіць было лягчэй, адна з дзяўчынак пакінула свой заплечнік у лесе, іншая — у пад’ездзе. Калі сцямнела, сяброўкі вырашылі пераначаваць у пад’ездзе, бо не хацелі без рэчаў вяртацца дадому.

Па дадзеным факце Кастрычніцкім РАУС будзе праведзена праверка.

Міліцыя выказвае словы падзякі ўсім, хто не застаўся абыякавы і прыняў удзел у пошуках 8-гадовых дзяўчынак. Менавіта дзякуючы сумесным намаганням, гэта гісторыя скончылася добра, жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражае.