З 2 сакавіка па 7 красавіка 2019 года ў Сенатарскай зале Новага замка будзе працаваць выстава «Сальвадор Далі. Боская камедыя».
На выставе будуць паказаны ілюстрацыі Сальвадора Далі да «Боскай камедыі» Дантэ Аліг'еры. Таксама выставяць тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. Зараз калекцыя знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта artishere.art.
У 1951 годзе Сальвадор Далі атрымаў ад урада Італіі замову на стварэнне серыі акварэльных ілюстрацый для юбілейнага выдання «Боскай камедыі», прысвечанага 700-годдзю Дантэ Аліг'еры. Аднак царква выступіла супраць таго, каб Далі займаўся гэтай працай. У выніку замова была скасаваная, але Далі не спыніў працу. Дзевяць гадоў вялікі мастак працаваў над акварэльнымі ілюстрацыямі да «Боскай камедыі». Працэс пераводу акварэльных малюнкаў на драўляныя друкарскія пласціны заняў яшчэ каля чатырох гадоў.
Ілюстрацыі Далі да «Боскай камедыі» Дантэ прызнаны найлепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі.
Дзе: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Гродна, Новы замак, вул. Замкавая, 20
Калі: штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…