Палацавы комплекс Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці пачалі аднаўляць, піша С**бода.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць
Комплекс з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю
youtu.be/BKwRzTkwWuE

Палац быў універсітэтам, нямецкім санаторыям, калгаснай канторай

Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх ствараўся цягам 19 стагоддзя на беразе ракі Гаўя. Ён складаўся з палаца, дзвюх афіцын паабапал яго, лядоўні, аранжарэі, манежа, іншых гаспадарчых пабудоваў. Большасць будынкаў да сёння ацалела. Сам палац будаваўся па аналогіі з варшаўскім каралеўскім палацам у Лазенках.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць
Лядоўня (злева), дзе раней захоўвалі прадукты
Падчас Першай усясветнай вайны немцы стварылі ў ім санаторый. У міжваенны час тут месцілася навуковая база Віленскага ўніверсітэту. Апошнім часам тут працавалі калгасная кантора, бібліятэка, клуб. У 2007−2008 гадах арганізацыі пераехалі, з тых часоў будынкі апусцелі.
Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць
Калоны ў цэнтры галоўнага фасада палаца захаваліся
У 2012 годзе ў палацы здарыўся пажар, агонь знішчыў частку даху. У 2015 годзе комплекс набыў бізнесовец з Іарданіі: заплаціў задатак, а потым знік і не займаўся рэканструкцыяй.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць

Перакрываюць дах, каб будынкі не руйнаваліся далей

У жніўні 2017 году палацава-паркавы комплекс набыў беларускі бізнесовец, які паходзіць з мясцін непадалёк ад Жамыслаўля. Апошнія паўтара года ўласнік займаўся дакументацыяй, рыхтаваў будаўнічыя матэрыялы, чысціў парк побач з палацам. Нядаўна пачаліся аварыйна-аднаўленчыя работы.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць
Парк побач з палацавым комплексам і мураваная альтанка з фігурай Маці Божай 19 стагоддзя ў канцы алеі
Цяпер ліквідуюць наступствы пажару, робяць кроквенную сістэму і часовы дах над палацам і афіцынай, каб вада не руйнавала будынкі далей. Для перакрыццяў выкарыстоўваюць тоўстыя бярвёны, якія рэдка можна знайсці ў Беларусі.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць

Умовай аўкцыёну было стварэнне ў Жамыслаўлі турыстычнага комплексу. Што дакладна тут з’явіцца, яшчэ вырашаецца. У адной з афіцын можа адкрыцца невялікі гатэль. Яшчэ ў адным будынку — кавярня. У палацы хочуць зрабіць залу для банкетаў.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць
У правай афіцыне можа адкрыцца невялікі гатэль
Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі пачалі аднаўляць

Па папярэдніх падліках, на аднаўленне комплексу можа спатрэбіцца каля 3 мільёнаў еўра.