27 лютага каля 19.00 гарэў салярый на вул. Ажэшкі, 25 у Гродне. На месца здарэння прыбыла некалькі разлікаў пажарнай тэхнікі. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны супрацоўнікамі МНС.
Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС у 19:04 паступіла паведамленне аб пажары кабінета ў трохпавярховым офісна-адміністрацыйным будынку па вул. Ажэшкі. У выніку знішчаны гарызантальны салярый «Ergoline», пашкоджаны гарызантальны і вертыкальны салярыі «Ergoline», маёмасць у офісе. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне салярыя).