Указ № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» плануецца адкарэктаваць. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын, паведамляе БЕЛТА.
— Мы цяпер аналізуем практыку прымянення ўказа № 222. Ёсць думкі гэты дакумент падкарэктаваць, некаторыя нормы сваю актуальнасць страцілі, — адзначыў ён. Да прыкладу, усім вядомыя чэкі, калі тавар прывозіцца з Расійскай Федэрацыі. Неабходнасць наяўнасці чэкаў выклікае нараканні ў прадпрымальнікаў. — Мы з Міністэрствам па падатках і зборах зробім агульны парадак. Ёсць таварна-транспартныя накладныя і іншыя дакументы, якіх цалкам дастаткова, каб правяраць легальнасць ўвозу таго ці іншага тавару на тэрыторыю нашай краіны, — удакладніў першы віцэ-прэм'ер.
Гаворачы аб магчымых тэрмінах ўнясення змяненняў у гэты дакумент, Аляксандр Турчын дадаў, што ў планах завяршыць гэтую працу ў першым паўгоддзі 2019 года, заўважыўшы пры гэтым, што «урэгулюем гэтае пытанне, параіўшыся з нашымі бізнесменамі».
У адпаведнасці з указам № 222 ІП, якія займаюцца рознічным гандлем таварамі лёгкай прамысловасці, павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару на тэрыторыі дзяржавы — члена ЕАЭС за наяўны разлік, якія адпавядаюць патрабаванням краіны-контрагента.