Інцыдэнт адбыўся побач з пасёлкам Любча. «Фольксваген Гольф» з’ехаў у кювет. У машыне на момант аварыі знаходзіліся 5 чалавек, адзін з пасажыраў сканаў да прыезду «хуткай».
Як паведаміў галоўны ўрач Навагрудскай ЦРБ Аляксандр Сіліч, астатнія пасажыры ў шпіталізацыі не мелі патрэбу, уся дапамога была аказана ім амбулаторна.
— На дадзены момант усе акалічнасці здарэння высвятляюцца. Дакладна вядома, што машына перакулілася. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа. Пасажыр на пярэднім сядзенні быў не прышпілены, у выніку яго прыціснула аўтамабілем, ён памёр на месцы, — распавёў «Гродзенскай праўдзе» начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Андрэй Цыдзік.