Два дні, 23−24 лютага, у цэнтры Гродна адбываецца Еўрапейскі турнір па маджонгу. Ён сабраў 44 удзельнікі з 4 краін. Арганізатары — Беларуская асацыяцыя маджонгу і гродзенскі клуб Suiken.
Гэтак званы еўрапейскі маджонг — адна з варыяцый правіл. Гульня японская, вельмі папулярная не толькі ў Японіі і Кітаі, але ў свеце. У Амерыцы гуляюць паводле сваіх правілаў, у Японіі - паводле сваіх, у Кітаі - сваіх. Турнір па рыічы-маджонгу, які цяпер праходзіць — першы ў Беларусі акрэдытаваны турнір, згодна з рэгламентам Еўрапейскай асацыяцыяй маджонгу. Да таго ў нас ладзілі толькі нацыянальныя турніры.
Турнір у Гродне складаецца з 8 ханчанаў (гульняў). Працягласць кожнага ханчана 90 хвілін. Падчас турніру рэйтынг каманд абнаўлецца ў прамым эфіры, апошні ханчан — выключэнне, канчатковыя вынікі абвесцяць пасля цырымоніі закрыцця і ўзнагароджання.
Краіны-ўдзельніцы — Беларусь, Украіна, Польшча, Расія. За польскую каманду таксама гуляе адзін японец, які жыве ў Польшчы.
Павел Верабей, адзін з арганізатараў, тлумачыць, што маджонг — гэта ўжо від спорту, бо гэта больш складаны варыянт настольнай гульні, чым покер, даміно ці звычайныя шахматы. Адпаведна, на турніры гуляюць па спартовых правілах, у спартовую версію.
«У Гродне гульцоў вельмі шмат, больш, чым ва ўсёй Беларусі. Ёсць клуб у Мінску, у Брэсце, ёсць рабяты, якія гуляюць у Гомелі, і гродзенскі клуб». На турнір прыехалі прадстаўнікі гэтых клубаў. З Украіны гульцы прыехалі з Дняпра, з Адэсы, з Расіі - з Масквы, Польшчу прадстаўляюць каманды з Варшавы, Катавіцы, Познані."
«Мы хочам, каб гэта было папулярна ў Беларусі! У Гродне гуляем гады тры-чатыры, ездзім на еўрапейскія чэмпіянаты. Сёлета паедзем на чэмпіянат Еўропы. За кошт таго, што шмат і актыўна гулялі, атрымалі магчымасць афіцыйна выправіць двух гульцоў на чэмпіянат Еўропы, у Галандыю».
За кошт мяжы ўдзельнікам няпроста было прыехаць у Беларусь, у Еўропе жа гульцы часта ездзяць па турнірах, для ўдзелу ім патрэбна толькі загадзя зарэгістравацца ў адпаведнасці з календаром турніраў. Расіянам цяжка прыехаць да нас за кошт адлегласці, еўрапейцам — за кошт мяжы. Калі арганізатары абіралі, дзе праводзіць турнір — у Гродне або ў Мінску, спыніліся на Гродне, бо тут ёсць магчымасць запрасіць шмат еўрапейцаў па «бязвізу».
Гродзенскі клуб Suiken збіраецца кожны тыдзень, каб пагуляць у разнавіднасць маджонг — рыічы-маджонг.
Маджонг — усходняя гульня на чацвярых гульцоў з выкарыстаннем спецыяльных гульнёвых касцей, якія нагадваюць косткі даміно. Яна патрабуе ад гульцоў такіх якасцяў, як памяць, назіральнасць і здольнасць аналізаваць.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…