Больш за 70 гродзенцаў 23 лютага ўзялі ўдзел у забегу вакол Гродна. Удзельнікі пераадольвалі дыстанцыю ад 5 да 23 км. Да канчатковай кропкі дабеглі каля 40 чалавек.
Другі год запар арганізатарам забегу вакол Гродна выступаюць гродзенскі бегавой клуб «Run4Fun» і ГЦ «Old City». Найлепшыя ўдзельнікі забегу былі ўзнагароджаны прызамі ад партнёраў арганізатараў.