«Казюкі» ў Гродне традыцыйна праходзяць 4 сакавіка — у дзень памяці Святога Казіміра, апекуна рамеснікаў. І кірмаш з гэтай нагоды апошнія гады ў Гродне ладзілі менавіта 4. У гэтым годзе гэта панядзелак, працоўны дзень. Нязручна і самім гродзенцам, і прыезджым. Так што кірмаш разгорнецца на Савецкай плошчы ўжо ў нядзелю, 3 сакавіка, а скончыцца 4.
Як распавялі ў Цэнтры культуры Гродна, ужо паступіла каля 150 заявак ад рамеснікаў з усёй Беларусі. Чакаюць таксама гасцей з Польшчы, Літвы, Украіны.
Паралельна з гандлем плануюць забаўляльную праграму і выступленне фальклорных калектываў Беларусі і Польшчы.
— Урачыста адкрыем кірмаш у 12 гадзін у нядзелю. Рыхтуем насычаную і разнастайную праграму, якая, спадзяемся, спадабаецца гасцям. Песні будуць гучаць на беларускай, польскай, украінскай, рускай мовах. Чакаем, што ў Гродна прыедуць калектывы з Польшчы. Плануем, што прыедзе ансамбль «Яблынька» са Стаўбцоўскага раёна, які пакажа гасцям унікальны старадаўні беларускі абрад, — распавёў галоўны рэжысёр Цэнтра культуры Ігар Нікулін.
Як распавёў старшыня Гродзенскага гарадскога аддзялення Саюза палякаў на Беларусі Казімір Знайдзінскі, будуць і пачастункі: фірмовы напой свята, польскія пончыкі і яшчэ пара цікавых страў для дэгустацыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…