Галоўная навіна для гродзенскага кірмашу рамеснікаў, з якога яны традыцыйна пачынаюць свой год і актыўны гандаль, — гэта тое, што Казюкі пройдуць у два дні. Пра гэта прасілі гродзенцы і турфірмы, піша grodnonews.by.

«Казюкі» ў Гродне традыцыйна праходзяць 4 сакавіка — у дзень памяці Святога Казіміра, апекуна рамеснікаў. І кірмаш з гэтай нагоды апошнія гады ў Гродне ладзілі менавіта 4. У гэтым годзе гэта панядзелак, працоўны дзень. Нязручна і самім гродзенцам, і прыезджым. Так што кірмаш разгорнецца на Савецкай плошчы ўжо ў нядзелю, 3 сакавіка, а скончыцца 4.

Як распавялі ў Цэнтры культуры Гродна, ужо паступіла каля 150 заявак ад рамеснікаў з усёй Беларусі. Чакаюць таксама гасцей з Польшчы, Літвы, Украіны.

3d252dd18e3731d688bafb7d24e7ff39.JPG

Паралельна з гандлем плануюць забаўляльную праграму і выступленне фальклорных калектываў Беларусі і Польшчы.

— Урачыста адкрыем кірмаш у 12 гадзін у нядзелю. Рыхтуем насычаную і разнастайную праграму, якая, спадзяемся, спадабаецца гасцям. Песні будуць гучаць на беларускай, польскай, украінскай, рускай мовах. Чакаем, што ў Гродна прыедуць калектывы з Польшчы. Плануем, што прыедзе ансамбль «Яблынька» са Стаўбцоўскага раёна, які пакажа гасцям унікальны старадаўні беларускі абрад, — распавёў галоўны рэжысёр Цэнтра культуры Ігар Нікулін.

e19e8c6c67ee3428812829e0918835a9.JPG

c3f9e800d46b97dad2e0de7825b6063e.JPG

Як распавёў старшыня Гродзенскага гарадскога аддзялення Саюза палякаў на Беларусі Казімір Знайдзінскі, будуць і пачастункі: фірмовы напой свята, польскія пончыкі і яшчэ пара цікавых страў для дэгустацыі.