Супрацоўнікі МНС сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і ведамстваў працягваюць маніторынг аб’ектаў на адпаведнасць правілам супрацьпажарнай бяспекі, піша «Вячэрні Гродна».
Па словах намесніка начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Гродзенскага гарадскога аддзела па НС Дзмітрыя Пятроўскага, заклапочанасць выклікаюць гаражныя кааператывы і падвалы жылых дамоў, дзе парушаюцца правілы бяспекі і адбываюцца узгаранні.
З пачатку гэтага года ў горадзе адбылося 14 пажараў, адзін чалавек загінуў. Сярод прычын называюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў карыстання электрапрыборамі, падпал і дзіцячыя свавольствы.