Трагічны выпадак адбыўся ў Навагрудскім раёне. Там дзяўчынка 2010 года нараджэння, вучаніца 3-га класа вярталася са школы. Яна вырашыла пералезці цераз плот прысядзібнага ўчастка. За спіной у дзяўчынкі быў заплечнік, паведамляе міліцыя.
Партфель зачапіўся за штыкетнік драўлянага плота, дзіця павісла, не дастаўшы да зямлі нагамі. Паводле папярэдняй версіі, далей адбылося самаадвольнае ўдушэнне. Усе абставіны высвятляюцца.