20 лютага 2019 года пачаліся рамонтныя работы на аўтамабільным памежным пераходзе ў Кузніцы. Мытнікі папярэджваюць пра змены ў арганізацыі руху і цяжкасці пры перасячэньні мяжы усімі відамі транспарту, у тым ліку і для грузавых транспартных сродкаў.

На памежным пераходзе будуюць новыя рэгістрацыйныя павільёны для пашпартнага і мытнага кантролю грузавых аўтамабіляў, правядуць рэканструкцыю існуючых. Таксама збіраюцца пашырыць дарогу і стварыць дадатковыя палосы на ўезд у Польшчу і на выезд. Будаўнічыя работы абяцаюць завяршыць 31 сакавіка 2020 года.

Падарожнікам, кіроўцам і перавозчыкам рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры
планаванні перасячэння польска-беларускай мяжы. Прыкладныя час чакання апублікаваны на сайце bound.gov.pl.