7 лютага, у дзень прыняцця камісіяй па справах непаўналетніх Воранаўскага райвыканкама рашэння аб адабраннi чацвярых дзяцей іх маці здзейсніла самагубства, піша «Гродзенская праўда».
Пракуратура Гродзенскай вобласці, рэагуючы на паведамленні некаторых СМІ аб неправамерных рашэннях дзяржаўных органаў і ўстаноў, праверыла з выездам на месца законнасць і абгрунтаванасць дзеянняў ўпаўнаважаных асоб па адабрання дзяцей з шматдзетнай сям'і.
Па выніках праверкі зроблена выснова — для адабрання дзяцей з сям'і меліся бясспрэчныя падставы ў сувязі з неналежным выкананнем бацькамі абавязкаў па іх выхаванні і ўтрыманні.
Да прыняцця названага рашэння дзеці пражывалі ва ўмовах, якія прадстаўлялі рэальную і непасрэдную пагрозу для іх жыцця і здароўя, з прычыны чаго правы і законныя інтарэсы чацвярых малалетніх груба парушаліся і ўшчамляліся.
«Не забяспечвалася бяспека дзяцей»
У сувязі з адсутнасцю неабходнага догляду за імі, парушэннямі санітарных нормаў і правілаў, у тым ліку ў пытаннях асабістай гігіены, што пацягнула захворванні дзяцей. Не задавальняліся асноўныя жыццёвыя патрэбы дзяцей у ежы, адзенні, у стварэнні належных умоў для пражывання, адпачынку і адукацыі. Бацькамі ігнараваліся і не выконваліся медыцынскія рэкамендацыі па лячэнні дзяцей у перыяд іх хваробы, з прычыны чаго парушаліся іх правы на ахову здароўя.
«Прыняты абгрунтаваныя рашэнні»
Пракуратура канстатуе, што ўпаўнаважанымі органамі і адказнымі службовымі асобамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і прыняты абгрунтаваныя рашэнні. У цяперашні час правы і законныя інтарэсы дзяцей, адабраных з шматдзетнай сям'і, знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай. Пытанні іх далейшага жыццеўладкавання — на кантролі органаў апекі і папячыцельства і пракуратуры.