Гродзенскі паралімпіец Аляксандр Трыпуць, які выступае ў кіданні кап’я, заваяваў два залатых медалі на Сусветных гульнях сярод інвалідаў, якія 20 лютага завяршаюцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, піша «Вячэрні Гродна».
У першым старце Аляксандр кінуў кап’ё на адлегласць 31 метр 10 сантыметраў і ўсталяваў свой асабісты і новы рэкорд Еўропы. У другім выступе гродзенец зноў быў лепшым: паказаў вынік 29, 11 метраў, і абышоў грэка Маноліса Стэфаноудакіса, які з’яўляецца чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў.
З 24 па 27 лютага гродзенскі атлет выступіць на Гран-Пры ў Дубаі, дзе паспрабуе ўсталяваць сусветны рэкорд.