На планёрцы ў старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя абмяркоўвалі бяспеку ў дзіцячых садках і школах, піша «Вячэрні Гродна».
Пасля трагедыі ў Стоўбцах на гэта звяртаецца асаблівая ўвага. Начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама Андрэй Семанчык далажыў, што ўсе дзіцячыя сады і школы абсталяваны трывожнымі кнопкамі, устаноўлена звыш 650 відэакамер для назірання. У шасці школах функцыянуюць электронныя турнікеты з СМС-абвесткай — бацькі атрымліваюць паведамленне пасля таго, як дзіця ўвайшло або пакінула сцены школы. У астатніх установах ёсць вахцёры.
Усе дзіцячыя сады горада абсталяваны кодавымі замкамі, каб унутр не заходзілі староннія. Працягваецца ўстаноўка сістэмы супрацьпажарнай бяспекі «Маланка».
Мечыслаў Гой даручыў надаць увагу не толькі тэхнічнаму аснашчэнню школ і дзіцячых садоў, але і працы псіхолагаў з дзецьмі.
Усяго ў горадзе 141 ўстанова дашкольнай і сярэдняй адукацыі, у якіх вучацца і выхоўваюцца больш за 60 тысяч юных гродзенцаў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…