Сёння гродзенцы атрымалі СМС з нумара 101: «Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння. Ніякіх дзеянняў не патрабуецца». Абвестка разаслалі напярэдадні рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе з 20 лютага па 1 сакавіка па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Гродзенскай вобласці, удакладняе grodnonews.by. Іншыя дзяржаўныя службы таксама пішуць СМС-кі: напрыклад, падатковая.
— У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі, — патлумачылі ва ўпраўленні МНС рэгіёну.
Дарэчы, такая практыка, як СМС-рассылка, выкарыстоўвалася МНС і раней. З дапамогай СМС ведамства папярэджвала гараджан аб складаных умовах надвор’я.
СМС рассылае і гродзенская падатковая інспекцыя. Так ІП-шнікам нагадваюць аб выплаце ФСАН.