Наезд на хлопчыка ў Гродне адбыўся напярэдадні на вуліцы Таўлая. «Рэно» рухалася ў бок вуліцы Брыкеля, калі кіроўца набліжаўся да пешаходнага перахода і ўбачыў, што па правым тратуары ідуць двое хлопцаў. Пасля таго, як аўтамабіль праехаў штучную няроўнасць, яны выйшлі на праезную частку.

Машына рухалася з мінімальнай хуткасцю (прыкладна 5−10 кіламетраў у гадзіну), і механічных пашкоджанняў на ёй не выявілі. 12-гадовы пешаход атрымаў траўмы ногі, праўда, у бальніцу не змяшчаўся, паведамляе ДАІ Гродна.

На вуліцы Таўлая наехалі на хлопчыка. Ён атрымаў траўмы ногі