Учора, пералазячы з аднаго балкона на іншы ў шматпавярхоўцы, 30-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап’янення не змог утрымацца і зваліўся з вышыні трэцяга паверха, піша «Гродзенская праўда».
— Стан пацыента вельмі цяжкі, ён быў дастаўлены з сур’ёзнымі траўмамі. Зараз пацярпелы без прытомнасці, не можа самастойна дыхаць і знаходзіцца на апараце ШВЛ, — распавёў галоўны ўрач бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Лазарэвіч.