Сучасны гандлёва-адміністрацыйны аб’ект з’явіцца ў бліжэйшыя гады на вуліцы Будзёнага, 44 на пустцы каля польскага Генконсульства. Цяпер праект будучага цэнтра пад гандаль і офісы праходзіць стадыю грамадскіх абмеркаванняў, піша «Вечерний Гродно».
Нагадаем, участак, на якім размесціцца будынак плошчай у 8 сотак, быў прададзены ў мінулым годзе на адкрытым аўкцыёне. Участак пад новы аб’ект мае абмежаванні: там знаходзяцца электрычныя сеткі, а сама зямля адносіцца да зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пачатковы кошт зямлі тады складаў 67,5 тысяч рублёў. Уладальнікам участка стала СТАА «Неманстройинвест».
Як распавёў прадстаўнік кампаніі-заказчыка Алег Калетынскі, там з’явіцца двухпавярховы будынак прамавугольнай формы з эксплуатаванай мансардай і падвалам. Функцыянальна будынак будзе падзелены на гандлёвае памяшканне і зону пад офісы. Пасля таго, як цэнтр будзе здадзены ў эксплуатацыю, плошчы будуць распрададзеныя, а не аддадзены ў арэнду. Таму сказаць, якая крама там адкрыецца, пакуль немагчыма.
Наперадзе ў праекта некалькі узгадненняў і экспертыз, і калі яны пройдуць удала, то фірма плануе пачаць будаўніцтва ўжо ў гэтым годзе. Падрадчыкам выступіць ААТ «Гроднажылбуд».
Заўвагі датычна новага гандлёвага аб’екта можна накіроўваць у Гродзенскі гарвыканкам да 25 лютага 2019 года.
«Неманстройинвест» — гэта камерцыйная арганізацыя, якая створана па прыватнай ініцыятыве, грунтуецца на пагадненні чатырох удзельнікаў, беларускіх і расійскіх: найбуйнейшай у Гродна будаўнічай арганізацыі ААТ «Гроднажылбуд», гродзенскага ПСО «Свидравина», маскоўскага ЗАТ «Будаўнічая кампанія Рэмікс» і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Статутнай фонд таварыства склаў больш за 30 тыс. долараў ЗША, сярод якіх доля замежных інвестыцый складае 65%.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…