Гродзенскія актывісты падалі заяву ў гарвыканкам на правядзенне “Свята Незалежнасці”

15 лютага актывісты падалі заяву на правядзенне “Свята Незалежнасці” 23 сакавіка ў Парку Жылібера. Свята будзе прысвечана 101-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з законам, заяву павінны разглядзець за 15 дзён. 

Калі дадуць дазвол, свята пройдзе 23 сакавіка з 13.00 да 17.00. Сёння распачаўся збор сродкаў на свята. У панядзелак стануць вядомыя рэквізіты банкаўскага рахунка, на які можна перавесці сродкі. Пакуль іх можна пакінуць у этнакраме “Цудоўня” ці аддаць актывістам, патэлефанаваўшы на нумарах +375 29 654 05 34 ці +37533 623 26 16.

Вядома, што гарвыканкам не разглядае гэтую дату як знакавую, таму запланаваных мерапрыемстваў не мае і да святкавання не далучыцца.


БНР101. “Свята Незалежнасці” ў Гродне пройдзе 23 сакавіка (калі дазволяць улады)


 

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: