Рэканструкцыю вуліцы Дзяржынскага плануюць завяршыць вясной гэтага года, піша «Вячэрні Гродна».
Па праекце, два ўчасткі дарогі (першы — ад кальца на вуліцы Дубко да вуліцы Курчатава і другі - у раёне нафтабазы) пашыраць да чатырох палос. На часткі вуліцы, якая рэканструюецца, з’явяцца два святлафора: адзін — на пешаходным пераходзе ў раёне аптэчнага склада, другі - за запраўкай (як ехаць у бок Белых Рос). Акрамя таго прыпынак «Аптэчны склад», з нагоды якой было шмат спрэчак, вернуць, распавёў начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Уладзімір Назарка.