У пятніцу 15 лютага ў Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі сярод каманд Вышэйшай лігі сезона 2019 года. Паводле жэрабя першы тур падапечныя Ігара Кавалевіча правядуць у Гомелі і сустрэнуцца там з мясцовай камандай.
У другім туры «Нёман» будзе прымаць у Гродна срэбранага прызёра 2018 года — салігорскі «Шахцёр». Чэмпіянат у Вышэйшай лізе стартуе 29 сакавіка. Дакладныя даты матчаў стануць вядомыя пазней.
Нагадаем, на сённяшні дзень гродзенская каманда праводзіць перадсезонны збор у Гродне.