Учора каля гадзіны дня пры адпрацоўцы ляснога масіву паблізу вёскі Шчанец супрацоўнікі міліцыі выявілі два самагонныя апараты, а таксама інгрэдыенты для вырабу самагонкі: больш за 9 тысяч літраў брагі і 90 літраў ужо вырабленай вадкасці. Побач знаходзіўся гаспадар міні-вытворчасці - 42-гадовы жыхар Ваўкавыска, піша «Гродзенская праўда».
Завод знаходзіўся ў лясной глушы, у бязлюдным месцы. Выдала мужчыну сырая адмерзлая зямля: сляды ад яго аўтамабіля былі дакладна бачныя. Акрамя таго, гэты лес ужо быў знаёмы праваахоўнікам — год таму побач затрымалі іншага самагоншчыка.
У гэты раз міліцыянты заспелі мужчыну на пачатковым этапе вытворчасці. Ён нядаўна прыехаў, сабраў апараты і толькі ўзяўся за варэнне.
Міліцыянтам грамадзянін растлумачыў, што ўсё рабіў для сябе, аднак аб’ёмы кажуць пра тое, што прадукцыя рэалізоўвалася.
— Зараз самагонныя апараты дэмантаваныя і канфіскаваныя, брага знішчана, у дачыненні да мужчыны праводзіцца праверка, — паведамілі ў прэс-службе УУС рэгіёну.
Дарэчы, раней гэты чалавек ужо прыцягваўся да адказнасці за выраб самагону.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…