У пятніцу 15 лютага на вуліцы Курчатава каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг-рэквіем прысвечаны 30-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. На памятнае мерапрыемства сабралася некалькі соцень чалавек: ветараны, адміністрацыя горада, школьнікі, прадстаўнікі сілавых структур і іншыя.
У Афганістане ваявалі каля 3,5 тысячы жыхароў Гродзенскай вобласці. Вайна забрала жыццё 71 ураджэнца Гродзенскай вобласці, 23 з якіх былi жыхары абласнога цэнтра. Загінулымі апынуліся ў асноўным маладыя 20-гадовыя хлопцы. Сёння ў Гродне пражываюць каля тысячы ветэранаў афганскай вайны.
Некаторыя з гродзенскіх воінаў-інтэранцыяналістаў неаднаразова былі ў складзе саветаў дэпутатаў, працуюць у органах выканаўчай улады, у сферы адукацыі, навуцы, прадпрымальніцтве, а таксама на прадпрыемствах горада.