Выставачная зала ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» запрашае кожнага, хто лічыць сябе мастаком, прыняць удзел у выставе «Я Моне Я Шышкін Я Малевіч …» і паказаць вялікім ліку гледачоў адну сваю лепшую працу.

1 і 2 сакавіка з 10.00 да 19.00 у Выставачнай зале г. Гродна (вул. Ажэшкі, 38) куратар будзе прымаць ад усіх ахвочых мастакоў па адной працы ў парадку «жывой» чарги і размяшчаць іх у экспазіцыі. Работы прымаюцца ў паказаны час або да таго часу, пакуль не скончацца экспазіцыйныя плошчы.

Кожны ахвочы мастак зможа прыняць удзел пры адзінай умове, што твор пройдзе ва ўваходныя дзверы. Да ўдзелу ў выставе прымаюцца творы выяўленчага мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, фатаграфія).

Пераканаўчая просьба арганізатараў да аўтараў: працы, якія прадугледжваюць мацаванне да сцяны, павінны быць абсталяваны падвеснай сістэмай.

Выстава работ у Гродне пройдзе ў Выставачнай зале (вул. Ажэшкі, 38) з 4 сакавіка па 29 сакавіка 2019 года. Час працы з 10.00 да 19.00 штодня. Гледачам будзе прапанавана прагаласаваць за ўпадабаныя творы. Пераможца галасавання гледачоў у Гродне зможа ўдзельнічаць у выставе ў Мінску бясплатна.

Пасля правядзення выставы ў Гродне арганізатары запрашаюць мастакоў прыняць удзел у выставе ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтва, якая пройдзе з 4 красавіка па 12 траўня, пры ўмове аплаты 25 рублёў за каталог, у якім будуць апублікаваныя працы ўсіх удзельнікаў. Па заканчэнні выставы кожны ўдзельнік выставы атрымае каталог. Арганізатары бяруць на сябе абавязацельствы па дастаўцы твораў у Мінск і назад.

Тэрміны прыёму работ: 1 і 2 сакавіка

Час прыёму: з 10.00 да 19.00

Адрас: Выставачная зала, г. Гродна, вул. Ажэшка, 38

З гісторыі праекта:

У лютым 2017 года выстава ўпершыню прайшла ў Менску, у ёй прыняў ўдзел 661 мастак. Работы мастакоў, як рэалізаваных прафесіяналаў, так і тых, хто робіць свае першыя крокі ў мастацтве, убачылі больш за 5000 гледачоў. Такі поспех праекта прывёў да рэалізацыі выставы ў другі раз у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску ў сакавіку 2018 года. Жаданне зрабіць праект па-сапраўднаму Усебеларускім прывяло да вырашэння арганізаваць выставы ў абласных цэнтрах Беларусі, пасля чаго сабраць творы ў Мінску.

Ідэя праекта палягае ў тым, што ў выставе могуць прыняць удзел усе ахвочыя мастакі, якія прынясуць адзін свой твор у названае месца ў паказаны час, пры адзінай умове, каб праца праходзіла ва ўваходныя дзверы. Такі падыход дазваляе пазбегнуць умоўнасцяў адбору мастакоў і твораў спецыялістамі, калі часцяком вырашальным з’яўляецца асабліва асобасныя адносіны паміж бакамі. Гэты праект запрашае гледачоў ўбачыць зусім розныя падыходы ў мастацтве і творчасці і прыцягвае найшырэйшае кола гледачоў у мастацкую прастору, паказвае мастакоў шырока вядомых у адных колах сапраўды шырокаму колу гледачоў. Падчас правядзення выставы праходзяць экскурсіі ў суправаджэнні прафесійных мастацтвазнаўцаў, якія даюць гледачам і мастакам-удзельнікам магчымасць крытычна паглядзець на прадстаўленыя работы. Гледачам прапануецца прагаласаваць за ўпадабаныя творы, такім чынам глядач бярэ ўдзел у займальным дыялогу з мастакамі.