Абласное тэлебачанне зняло сюжет пра несупынныя змаганні з прыроднай стыхіяй і жыццёвымі выпрабаваннямі ў гродзенцаў, якія жывуць на вуліцы Шчаснага, 2. Іх стары дом на беразе ракі Нёман затаплівае талай вадой ужо шмат гадоў. Жыхары імкнуцца абараніць сваё жыллё, аднак вырашыць праблему з доўгай гісторыяй аказалася не так проста.
Нагадаем, у сакавіку 2018 года Hrodna.life расказваў аб праблеме сям'і Новік. Той матэрыял быў прымеркаваны да 60-годдзя патопу, які адбыўся ў Гродне ў 1958 годзе. Тады гаспадыня дома Ніна Лукінічна Новік, 1936 года нараджэння, расказвала: «Калі б дом цалкам змыла ў Нёман, жыццё магла б скласціся інакш». У выніку з жыллёвымі праблемамі сям'і прыйшлося жыць доўгія гады.
Сям’я Новік ўжо скардзілася на становішча справаў у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адкуль у маі мінулага года скаргу перадалі гродзенскім уладам. Пасля гэтага горад прыняў рашэнне перасяліць жанчыну ў сацыяльную аднапакаёвую кватэру, крыху пазней такую ж кватэру атрымаў і яе сын. Але доўга там не пражыў, спаслаўшыся на фінансавыя цяжкасці па аплаце камунальных паслуг.Таксама па парадзе гарадской адміністрацыі сям’я стала у чаргу на будаўніцтва жылля па льготнаму крэдыту. Было прызнана, што ім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоваў.