Што кажуць гродзенцы пра новы праект Сямашка на Калючынскай

Гродзенцы ў Фэйсбуку пачалі ўласнае грамадскае абмеркаванне новага будынка, які Станіслаў Сямашка прапануе пабудаваць на вуліцы калючынскай. Гэту пустку насупраць турмы бізнэсмэн купіў за 255 тысяч долараў у канцы 2018 года. Афіцыйнае абмеркаванне праекта праходзіла ў гарвыканкаме 12 лютага. Журналіста Hrodna.life туды не пусцілі. Меркаванні гараджан наконт праекта падзяліліся.

Яўген Аснарэўскі: «Відавочна, што гэты будынак па матывах страчанага i плюс ужо толькі за гэта. Прычым гэта досыць блізкая рэпліка. Так, яна будзе з прысмакам навабуда, як і АБЦ. Але нават у Нямеччыне вельмі часта рэканструкцыі выходзяць даволі пластмасавыя, чо ўжо казаць аб гарадзенскіх рэаліях. На гэты раз да Сямашкі значна менш пытанняў, і я, калі шчыра, задаволены. Сама тэндэнцыя аднаўляць страчанае вельмі пахвальная. Ну, а якасць… Калі рэальна глядзець на сітуацыю, то можна толькі парадавацца такому. А вось таварышам чыноўнікам, якім праект не падабаецца, навярняка хочацца чагосьці памаштабней і пааграгламурней. Так што хай ужо лепш будзе гэты праект.

Раман Урбановіч: «Честно говоря, было бы намного круче, если бы Семашко заплатил бы нормальному скандинавскому архитектору за нормальный современный проект из стекла, железа и дерева, который как-нибудь остроумно вписался бы в центр, чем этот колхоз «типа под старину».

Лана Пятроўская: «Настальгiяныя пачуцці ў мяне да гэтай вулачкі. Зруйнаваны будынак быў цудоўны. Ніякі навабуд ня верне цяпер гораду той асаблівай аўры».

Сяргей Людкевіч: «Нормальный дом. Пусть будет. Через 100 лет будет историей. Нужно не только сохранять историю, но и создавать новую».

Екацярына Драгун: «Ну человек хоть что-то делает. Пусть строит, пока прет. Мне пустырь и страшные дворы больше глаз режут. А насчет вкуса говорят кто платит — тот и музыку заказывает».

Пустырь, где начнется строительство
Мечыслав Супрон: Калі верыць эскізным праектам, аздабленне будынка будзе паўтараць дэкор з фасада старой камяніцы Калючынская, 21 якую зруйнавалі амаль тры дзесяцігоддзі таму. Гэта, канешне, добра. Але гэта адзіны плюс. Мне бачыцца, што мінусаў значна больш. Што для мяне самае прыкрае, дык гэта тое, што будынак будзе стаяць не на месцы знішчанай камяніцы, а крыху далей і значна пераўзыходзіць яго па памерам. Фактычна падчас яго ўзвядзення будуць знішчаны падмуркі трох камяніц к. 19 — пач. 20 стст., а гэта назаўсёды пахавае ідэю адрадзіць гэты цікавы з архітэктурнага і гістарычнага пункту бачання кварталік.

Як і суседні псеўдарэнесансны «палац Сямашкі», які моцна дэсануе з навакольным архітэктурным асяроддзем, гэты будынак таксама будзе слаба ўпісаны ў краявід. Зноў жа, гэта не архітэктура 21 ст, а пампезны псеўдабарочны муляж. Мяркую, трэба панізіць дах і прыбраць франтончык з фасаднага боку. Бачна, што замоўцу цікавіць толькі карысная плошча будынка і, што лагічна, магчымасць болей на ім зарабіць. Адсюль з’яўляецца цокальны і мансардны паверхі. Я ўвогуле лічу, што тыя людзі, якія прымалі рашэнні аб продажу з аўкцыёну ўчастка зямлі ў самым сэрцы гістарычнага цэнтра горада для будаўніцтва вялізнага гандлёва-офіснага цэнтра ўчынілі акт вандалізму.

Ася Варнер: «Новый классицизм — весьма популярное явление в наши дни (если я правильно понимаю, откуда растут ноги этих проектов), хотя лично мне немного от этого не по себе. Понятное дело, архитектурную революцию в центре Гродно не совершат. Радует хотя бы то, что инвесторы зашевелились. Вот только, что конкретно будет в новом здании я так и не поняла? Смею надеяться, не очередной отель…»

Андрэй Вашкевіч: «Мне вельмі прыемна, што архітэктары-праекціроўшчыкі чытаюць мае і другіх гісторыкаў тэксты пра старую архітэктуру Гродна. І выдатна, што за ўзор узяты стары будынак, які стаяў тут да канца 1980-х гг. Адзінае што не падабаецца зусім — канцэпцыя даху, якая адсылае да палацыкаў і камяніц 18 стагоддзя, чым да даходнага дома канца 19 стагоддзя. Канцэпцыю даху трэба змяняць. Прыбраць франтон над уваходам. Дах істотна панізіць».

Камяніца на Калючынскай, 21
Алена Баранава: «Крыша мне нравится, но вот само здание на конюшню похоже. не хватает каких-то акцентов, доминанты. была бы я архитектором, то смогла бы мысль выразить)»

Кірыл Марыкін: «Уровень работы конечно на высоте. Фотошоп мастера))) Спасибо конечно что не «па багатаму» из стекла и стали в уродливой окраске, этажность какая-то присутствует. Но блин, там ведь раньше дома стояли? Почему надо именно уродовать новоделом который скорее всего будет собран из газосиликата, оштукатурен, и дополнен «лепниной» из пенопласта?! Это ведь даже не получится потомкам оставить. Окружающее дома ещё 100 лет спокойно простоят, потому что делались на века, а это чудо дай Боже 50 простоит.

О качестве и продуманности работы как минимум говорит тот трэш перед соседним «отреставрированным» в гостиницу домом (Бывшая еврейская школа по-моему) пустая безжизненная площадка, с колхозными бетонными статуями и блин имитацией (!) фонтана. Просто скверик разбить, с лавочками, люди даже не догадались. Смотрелось бы куда аутентичнее и аккуратнее, а не псевдоверсаль какой-то".

Таццяна Жэдзік: «Мне нравится. Это красиво? Красиво. Лучше чем лужа на пустыре? Лучше. Вы только вдумайтесь! Это не безвкусный бизнес центр в центре (что отстроят за текстилями). Через 150 лет так же это станет историей, и будут ходить экскурсоводы и рассказывать про гражданина Семашко, как власть его пыталась щемить или не пыталась… Вы чего такие категоричные? Няхай будзе!»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025