Гродзенскія мастакі і экскурсаводы сустрэліся са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Яны прапанавалі стварыць мастацкі музей на базе Палаца тэкстыльшчыкаў. Улады прапанавалі сустрэцца праз месяц і сфармуляваць канцэнцыю музея.
— Сёння, дзякуючы электроннаму звароту ў гарвыканкам на асабістай сустрэчы з Мечыславам Гоем былі Наталля Храброва, Сяргей Грыневіч і ўласна я, Наталля Паўленка. Кіраўніцтву горада было прапанавана разгледзець магчымасць стварэння мастацкага музея Гродзеншчыны на базе Палаца тэкстыльшчыкаў, так як мы адзіны абласны цэнтр, якая не мае дадзенай установы, — піша Наталля Паўленка ў фэйсбуку. — Задача музея — не толькі паказаць калекцыю мастацтва, але і стварыць сучасную выставачную прастору з мультымедыйнымі тэхналогіямі, і магчымасцю прадстаўляць як медыйныя арт-праекты, так і інтэрактыўныя выставы.
Ініцыятары лічаць, што музей стаў бы тытульным будынкам і аб’ектам на Савецкай плошчы побач з Фарным касцёлам. Гэта асабліва важна зараз, пакуль канчатковага рашэння па функцыям Палаца тэкстыльшчыкаў не было прынята.
Праз месяц ініцыятары сустрэнуцца і раскажуць уладам пра сваю канцэнцыю музея. Яны просяць падтрымаць іх прапановамі. Можаце пакідаць іх у каментарах.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…