На тэрыторыі ў пачатку вуліц Антонава і Паліграфістаў пабудуюць новы будынак гандлёвага цэнтра «Нёман» з выйсцем на абедзве вуліцы. Раней на гэтым месцы была харчовая крама «Пралеска», а потым MARK Formelle. Здаць аб’ект плануюць восенню гэтага года.
- Мы па-гаспадарску скарысталі набытую зямельную дзяльніцу, распрацавалі праект сучаснага гандлёва-офіснага цэнтра з выйсцямі на абедзве вуліцы , — расказвае дырэктар гандлёвага дома «Нёман» Аляксей Яўлаш. — З вуліцы Антонава будынак будзе трохпавярховым, з вуліцы Паліграфістаў - у два паверхі. Тут размесцяцца гандлёвыя аб’екты, у тым ліку і MARK Formelle. Офісы здамо арандатарам, не выключана, што банкірам. Ёсць задумка таксама адкрыць аб’ект грамадскага харчавання.
Цэнтр узводзяць гарадзенскае ТАА «Кватрабуд», вядомае ў абласным цэнтры будаваннем і рэканструкцыяй такіх будынкаў, як дома з лілеямі на вуліцы Сацыялістычнай, кінатэатра «Чырвоная зорка», цэнтральнага офіса «Белаграпрамбанка», гандлёва-офіснага цэнтра фірмы «АВС» і іншых. Маналітныя працы выконвае ААТ «Палессежылбуд», паведамляе «Гродзенская праўда».
Паводле слоў дырэктара ТД «Нёман», здаць гэты аб’ект плануецца гэтай восенню, да свята горада.