Горад

Глядзіце, што яшчэ Сямашка хоча пабудаваць у цэнтры Гродна

Будаўнiцтва новага аб’екта бізнесмена Станіслава Сямашкі абмяркоўвалі ў Гродзенскім гарвыканкаме 12 лютага. Будынак мае паўстаць на вуліцы Калючынскай. На сустрэчу журналicта Hrodna.life не пусцілі, але фатаграфіі новага аб’екта мы можам паказаць.

Нагадаем, пустыр на вуліцы Калючынскай, насупраць турмы, які тры гады таму вельмі хацелі прадаць гарадскія ўлады, знайшоў гаспадара. Яшчэ ў канцы 2018 года бізнесмен Станіслаў Сямашка купіў яго за 255 тысяч долараў і плануе пабудаваць тут свой чарговы будынак.

Што гэта за пляцоўка?

Вуліца Калючынская — адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў месцы патэнцыйнага будаўніцтва — каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з 16 ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага толькі два дзесяцігоддзі таму квартала. Гродзенскія гісторыкі лічаць, што нічога не трэба прыдумваць і будаваць нейкі сучасны будынак на гэтым месцы. Патрэба рэнавацыі гістарычнага цэнтра патрабуе, каб проста быў адноўлены прыгожы квартал, што існаваў тут раней. Гэта закрые вялікую пустэчу каля самага старога Рынка.


На Калючынскай будаўнікі натыкнуліся на падмуркі старога дома

Камяніца на Калючынскай, 21. На яе месцы Сямашка плануе ўзвесці свой будынак
А што вы думаеце, цi можа быць такі будынак, які прапануе Сямашка, на пустыры у цэнтры Гродна?



Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025