Будаўнiцтва новага аб’екта бізнесмена Станіслава Сямашкі абмяркоўвалі ў Гродзенскім гарвыканкаме 12 лютага. Будынак мае паўстаць на вуліцы Калючынскай. На сустрэчу журналicта Hrodna.life не пусцілі, але фатаграфіі новага аб’екта мы можам паказаць.
Нагадаем, пустыр на вуліцы Калючынскай, насупраць турмы, які тры гады таму вельмі хацелі прадаць гарадскія ўлады, знайшоў гаспадара. Яшчэ ў канцы 2018 года бізнесмен Станіслаў Сямашка купіў яго за 255 тысяч долараў і плануе пабудаваць тут свой чарговы будынак.
Што гэта за пляцоўка?
Вуліца Калючынская — адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў месцы патэнцыйнага будаўніцтва — каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з 16 ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага толькі два дзесяцігоддзі таму квартала. Гродзенскія гісторыкі лічаць, што нічога не трэба прыдумваць і будаваць нейкі сучасны будынак на гэтым месцы. Патрэба рэнавацыі гістарычнага цэнтра патрабуе, каб проста быў адноўлены прыгожы квартал, што існаваў тут раней. Гэта закрые вялікую пустэчу каля самага старога Рынка.
На Калючынскай будаўнікі натыкнуліся на падмуркі старога дома
А што вы думаеце, цi можа быць такі будынак, які прапануе Сямашка, на пустыры у цэнтры Гродна?