За спробу крадзяжу 360 літраў паліва канфіскавалі і паліва, і машыну

Астравецкае РАУС спыніла спробу крадзяжу 360 літраў паліва. Канфіскавалі і паліва, і аўтамабіль, на якім яго збіраліся вывезці.

Кіроўца адной з арганізацый, 35-гадовы мужчына, дамовіўся з пенсіянерам-супольнікам, што ў цёмны час сутак прыедзе ў лес на палівазапраўніку з цыстэрнай, дзе яго будзе чакаць пенсіянер на сваім аўтамабілі і з каністрамі, і разам яны зліюць паліва.

План крадзяжу саляркі падазроныя ажыццявілі, але ён раскрыўся і праваахоўнікі затрымалі злачынцаў. Усе 360 літраў выкрадзенага дызельнага паліва канфіскаваныя, як і аўтамабіль пенсіянера «Пежо-807», на якім ён меў намер вывезці чужое паліва.

Як паведамляе прэс-служба УУС, распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 211 КК РБ «Прысваенне або растрата».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025