Астравецкае РАУС спыніла спробу крадзяжу 360 літраў паліва. Канфіскавалі і паліва, і аўтамабіль, на якім яго збіраліся вывезці.
Кіроўца адной з арганізацый, 35-гадовы мужчына, дамовіўся з пенсіянерам-супольнікам, што ў цёмны час сутак прыедзе ў лес на палівазапраўніку з цыстэрнай, дзе яго будзе чакаць пенсіянер на сваім аўтамабілі і з каністрамі, і разам яны зліюць паліва.
План крадзяжу саляркі падазроныя ажыццявілі, але ён раскрыўся і праваахоўнікі затрымалі злачынцаў. Усе 360 літраў выкрадзенага дызельнага паліва канфіскаваныя, як і аўтамабіль пенсіянера «Пежо-807», на якім ён меў намер вывезці чужое паліва.
Як паведамляе прэс-служба УУС, распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 211 КК РБ «Прысваенне або растрата».