Паглядзіце, як будзе выглядаць новае кола і пашыраны пр-т Я.Купалы. Працы плануюць пачаць увесну

- Грошы ўжо вылучаны: частка — з рэспубліканскага бюджэту, частка — сродкі «Conte», — паведаміў «Вячэрняму Гродна» глава адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна Алег Бялінскі.

«АўтаГродна» публікуе дэталёвы план рэканструкцыі. Паводле яго зразумела, якім да восені можа стаць праспект Я.Купалы.

Проект расширения проспекта Янки Купалы в Гродно 2018 - 2019 - 2020

На праспекце запланавана пабудова разразнога кола каля «4-га шпіталя». Месцамі праспект стане шасціпалосным.

Першы ўчастак працаў улучае пашырэнне дарогі і пабудову разразнога кола насупраць будучага выезду з ГЦ «Трыніці». Другі ўчастак — гэта пашырэнне праезнай часткі да шасці палос (ад новага кола да вуліцы Кабяка), а трэці ўчастак — пашырэнне праспекта да чатырох палос да скрыжавання з вуліцай Паўднёвай.

Пасля сканчэння працаў на трэцім участку, з’явіцца магчымасць пабудовы двухузроўневай развязкі на скрыжаванні праспекта і вуліцы Паўднёвай. Развязка скіруе струмень аўтамабіляў у бок трасы М6 на будучай дарозе праз чыгуначны мост, які рэканструюецца пад аўтамабільны, а на першым роўні будзе арганізаваны кругавы рух.

proekt kupalu 00

Пашыраны ўчастак праспекта на ўсім працягу будзе ўладкаваны падзяляльнай паласой. Праект прадугледжвае, што пашырэнне дарогі і пабудова разразнога кола будуць выкананы за 6 месяцаў. Калі ўвесну пачнецца рэканструкцыя, то восенню 2019 можа быць здача аб’екта.

triniti proekt 01

Акрамя таго

Працягваюцца праектныя працы на нядзейсным чыгуначным мосце, які стане часткай другога кола ў Гродне. На яго рэканструкцыю, а пасля і на масты Румлёўскі і на вуліцы Паповіча грошы плануе вылучыць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. У перспектыве да 2030 года ўсе яны будуць шасціпалоснымі.