Навіны

У Гродне развіталіся з Сямёнам Домашам

Пахаванне экс-кандыдата ў прэзідэнты Сямёна Домаша прайшло ў Гродне на могілках «Сакрэт» 11 лютага. Ён памёр два дні таму ад астаноўкі сэрца. Сямёну Домашу было 69 гадоў. На развітальную цырымонію разам з блізкімі прыйшлі гараджане і прадстаўнікі адміністрацыі горада. Пахавалі Сямёна Домаша побач з другім былым старшынёй аблвыканкамі Дзмітрыем Арцыменем.

Сямён Домаш у 90-х займаў пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, удзельнічаў у прэзідэнтскай выбарчай кампаніі 2001 года. Сямён Домаш быў адным з чатырох зарэгістраваных кандыдатаў, але зняў сваю кандыдатуру на карысць старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Уладзіміра Ганчарыка.

Пазней, да 2014 года, Домаш узначальваў вытворчае гарбарнае аб’яднанне. Ад 2017 займаў адну з кіруючых пасадаў гродзенскага прадпрыемства АВС.

[irp posts="106 552″ name=""Ён быў найлепшым з усіх прэтэндэнтаў на прэзідэнта". Сямёна Домаша ўзгадвае Аляксандр Мілінкевіч"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025