Пасля двухгадовага перапынку ў «Нёман» вяртаецца абаронца Аляксандр Пазняк, пра гэта паведамiў афіцыйны сайт клуба. Гулец падпісаў кантракт на два гады.
Выхаванец лідскага футбола пераехаў у Гродна ў 2009 годзе, а ў 2011 ужо пачаў выступаць за дублюючы склад жоўта-зялёных, у складзе якога абаронца правёў 65 матчаў у рамках першынства і кубка дублёраў. У 2014 годзе ўпершыню выйшаў у асноўным складзе і за тры сезоны згуляў у складзе жоўта-зялёных роўна 60 матчаў у чэмпіянаце краіны.
У 2017 годзе Пазняк перайшоў у салігорскі «Шахцёр», за які правёў у чэмпіянаце краіны ўсяго 10 матчаў і стаў бронзавым прызёрам Беларусі. У мінулым сезоне Аляксандр на правах арэнды выступаў за «Гарадзею» (26 гульняў, 1+0).
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…