У Беларусі з’явіўся чат-бот, які ведае ўсё пра перапрацоўку адкідаў. Яго стварыла каманда Цэнтра экалагічных рашэнняў для таго, каб насельніцтву стала больш зразумела, што рабіць з побытавым смеццем.
У які кантэйнер пакласці той ці іншы від адкідаў, што рабіць з тым, што нельга адправіць на перапрацоўку, як і навошта ўнікаць смецця, якое з нашага дома едзе проста на звалку. Для таго, каб знайсці патрэбны адказ, трэба зайсці ў «Тэлеграм» і ўвесці логін @EcoideaBot, націснуць кнопку «Запусціць». Засталося задаць боту пытанне (напрыклад, «Куды здаць папяровыя кубачкі?») ці напісаць тып адкідаў, ад якога хаціце пазбавіцца (напрыклад, «папяровыя кубачкі») — атрымайце адказ.
Стваральнікі адзначаюць: калі экалагічны робат не дапамог (такое можа здарыцца), то яго дадаткова адукуюць, і хуткім часам на новыя пытанні карыстальнікамі ён зможа даваць адказы.
Па хуткім часе экалагічны чат-бот запрацуе таксама на некалькіх экалагічных сайтах, якія даюць тэматычную інфармацыю, каб у карыстальнікаў, якія не маюць месэнджара, таксама была магчымасць удакладніць патрэбную інфармацыю пра адкіды ў Беларусі.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…