Сістэму відэаназірання будуць праектаваць і ўсталёўваць ва ўсіх новых дамах. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі падчас сустрэчы з жыхарамі мікрараёна Вішнявец, піша «Вячэрні Гродна».
— Зараз камеры ўсталяваныя не ва ўсіх ЖБВК, нягледзячы на тое, што гэта павышае нашу бяспеку і захаванасць маёмасці. Акрамя таго, дапамагае раскрыць здзейсненае злачынства, — распавёў кіраўнік раёна.
Каб паставіць відэакамеру ў старым доме, трэба правесці сход, згодныя павінны быць усе жыхары. З кожным заключаецца дагавор, распавёў дырэктар УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Мар’ян Жук.