Дызайнер Уладзімер Цэслер апублікаваў лагатып для ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, піша «Радыё С**бода».
Гісторыю стварэння лагатыпа напісаў у сваім фэйсбуку Павел Белавус, які прапанаваў дызайнеру стварыць лагатып Дня Волі «не прывязаны да канкрэтнага года».
«Спадар Уладзімір адразу сказаў, што абавязкова павінна быць адсылка да бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні, бо без іх Дзень Волі не будзе Днём Волі. Адразу і з’явілася ідэя паказаць імкненне да Волі. Вырашылі, што трэба намаляваць абрыс Пагоні ў дынаміцы, якая пакідае за сабою след, а разам кампазіцыя нагадвае бел-чырвона-белы сцяг», — напісаў Белавус.