Гісторыя аленя-прыкормыша, які выходзіў да мясцовых жыхароў у вёску Солы ў Смаргонскім раёна шчасліва завяршылася, піша «Гродзенская праўда».
— Дружалюбную самку аленя вярнулі ў вальер каля вёскі Васюкі, — распавёў падрабязнасці гісторыі Машкі намеснік дырэктара Смаргонскага лясгаса Андрэй Пятроўскі. — Тут яе спачатку накармілі, затым абследавалі ветэрынарныя лекары на прадмет шаленства, што не пацвердзілася, пасля чаго вярнулі ў статак.
У 2018 годзе Смаргонскім лясгасам з Белавежскай пушчы было завезена 20 аленяў. Яны праявілі свой «дзікі» характар і ўцяклі ў лясы. Усе акрамя чатырохгадовай самкі. Яна з першых дзён цягнулася да людзей, была таварыскай, прымала любыя пачастункі. Так і прыжылася Маша ў Солах.
Вырывала ежу з пакетаў, прывыкла да чыпсаў. Аленіху, якая «прыбілася» да людзей, забралі егеры
Зараз аленіха ўжо ўлілася статак і сёння гуляе на прасторах з суродзічамі.