Первая фотография волка
У канца 2018 года грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) у рамках навуковых даследаванняў пазначыла GPS-ашыўнікамі двух ваўкоў на Палессі. 5 лютага 2019 года ў ваколіцах вёскі Букча быў застрэлены адзін з гэтых ваўкоў.
1. Застрэлены воўк быў самцом-адзіночкай. Яму было 3 гады. Да гэтага ўзросту ваўкі часта пакідаюць зграю, каб выбудаваць сваё жыццё, таму мы не ведаем, ці пайшоў ён з сваіх родных месцаў у пошуках лепшай долі, або стаў адзіным выжылым пасля палявання (пра тое, як склаўся лёс пазначаных ваўкоў, якія пайшлі з Белавежскай пушчы, можна паглядзець на сайце праекту vouk.by). Мы ведаем, што ў тым месцы, дзе ён жыў, колькасць ваўкоў была вельмі нізкай, і ён не ўваходзіў у зграю.
2. Месяц назад быў аб’яўлены конкурс на выбар імя для палескага ваўка. Імя яму выбіралі ўсёй краінай: АПБ атрымала 660 заявак! Канчатковы выбар імя быў прызначаны на 10 лютага. Навукоўцы ж далі яму палявое імя Вася.
3. У адзіночку ваўку вельмі складана паляваць зімой, таму сілкаваўся ён падаллю. Даследчыкі знайшлі трох ласёў, на якіх карміўся гэты воўк, адзін з якіх быў забіты людзьмі, адзін верагодна збіты машынай і яшчэ адзін здабыты іншымі ваўкамі. Застрэлены воўк таксама з’еў вандроўную сабаку ў ваколіцах адной з вёсак. Але ў населеныя пункты ён ніколі не заходзіў і вясковых сабак не чапаў.
Каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага таварыства Віктар Фянчук:
«Па статыстыцы ў Беларусі штогод здабываецца амаль дзве тысячы ваўкоў пры такой жа ацэнцы яго колькасці ў краіне. Таму не дзіўна, што ўсе пазначаныя намі ваўкі, якія выходзілі за межы запаведных тэрыторый, былі застрэленыя. Ваўкі жывуць сем’ямі, як і людзі. Але з-за паўсюднага пераследу, які зараз вядзецца, сямейныя сувязі ваўкоў разбіваюцца, а выжылыя адзінкі вымушаныя арганізоўваць сваё жыццё нанова. Таму папуляцыя ваўка ў Беларусі знаходзіцца ў стане пастаяннага стрэсу. Мы хочам, каб стаўленне да ваўка змянілася, і выступаем за навукова абгрунтаваны падыход да кіравання папуляцыяй ваўка ў Беларусі».
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…