Аматараў бегу і скандынаўскай хады запрашаюць адкрыць новы спартыўны сезон

Адкрыць сезон бегу і скандынаўскай хады ў новым годзе запрашаюць гродзенцаў на базу адпачынку “Прывал”. Там 16 лютага па лясной трасе пройдзе Зімовы кубак “Гродна 2019”, забегі на 5 і 10 км. Усе ўдзельнікі, якія прайшлі рэгістрацыю, атрымаюць памятныя медалі.

“Это первый старт в гродненском регионе после нового года. Любимые дистанции для бегунов 5 и 10 км. Не слишком короткие, но и не длинные. Экологическая трасса по лесу: чистый воздух и активность – всё для здоровья”, – рассказал руководитель клуба Алексей Чемоданов.

Рэгістрацыя працягнецца да 13 лютага. Стартавы ўнёсак для ўдзельнікаў 15 рублёў (скандынаўская хада) і 20 рублёў (бег).

“У мінулым годзе на Аўгустоўскім канале мы правялі пробнае мерапрыемства па скандынаўскай хадзьбе і бегу. Попыт быў, бо ў зімовы перыяд мерапрыемствы па гэтых відах у нас не праходзяць, – распавядае арганізатар Анджэй Дзядзевіч. – У гэтым годзе мы адкрываем цыкл мерапрыемстваў па бегу і стараемся актыўна супрацоўнічаць з гродзенскім бегавым клубам Run4fun. Разам з імі мы запускаем пробны варыянт праекта для аматараў бегу: чатыры сезоны. 16 лютага пройдзе першы этап”.

Аматары бегу з клуба Run4fun запрашаюць гродзенцаў да адкрыцця новага сезона.

“Гэта першы старт у гродзенскім рэгіёне пасля Новага года. Любімыя дыстанцыі для бегуноў 5 і 10 км. Не занадта кароткія, але і не доўгія. Экалагічная траса па лесе: чыстае паветра і актыўнасць – усё для здароўя”, – распавёў кіраўнік клуба Аляксей Чамаданаў.

Дарэчы, 16 лютага ў “Прывале” пройдзе таксама этап Кубка Беларусі па скандынаўскай хадзьбе.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: