На М6 будуць вылічваць сярэднюю хуткасць і штрафаваць за перавышэнні

На трасе М6 плануюць у тэставым рэжыме ўсталяваць камеры, якія будуць фіксаваць сярэднюю хуткасць на ўчастку дарогі, піша «Вячэрні Гродна».

Пакуль яны будуць працаваць у тэставым рэжыме. Абсталяванне будзе не проста фіксаваць хуткасць, а пралічваць яе на пэўным участку, — расказаў начальнік Кастрычніцкага РАУС Андрэй Форысь падчас сустрэчы кіраўніка Кастрычніцкай адміністрацыі з жыхарамі мікрараёна Вішнявец.

Гэта значыць, што калі кіроўца заязджае на пэўную пляцоўку з хуткасцю 120 км/г, што недапушчальна, а там, дзе стаіць камера, хуткасць зніжае да 80 км/г, а потым ізноў яе павялічвае да 120 км/г, гэта зафіксуюць. Да прыкладу, за Скідзелем ці Шчучынам сістэма вылічвае сярэднюю хуткасць, і калі яна будзе вышэй за дапушчальную, уласніку аўто прыйдзе штраф.

Паводле слоў Андрэя Форыся, мяркуецца, што гэтая сістэма таксама будзе «бачыць», ці ёсць тэхагляд і страхоўка на аўтамабіль, а таксама ці прышпілены кіроўца.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025