На трасе М6 плануюць у тэставым рэжыме ўсталяваць камеры, якія будуць фіксаваць сярэднюю хуткасць на ўчастку дарогі, піша «Вячэрні Гродна».
Пакуль яны будуць працаваць у тэставым рэжыме. Абсталяванне будзе не проста фіксаваць хуткасць, а пралічваць яе на пэўным участку, — расказаў начальнік Кастрычніцкага РАУС Андрэй Форысь падчас сустрэчы кіраўніка Кастрычніцкай адміністрацыі з жыхарамі мікрараёна Вішнявец.
Гэта значыць, што калі кіроўца заязджае на пэўную пляцоўку з хуткасцю 120 км/г, што недапушчальна, а там, дзе стаіць камера, хуткасць зніжае да 80 км/г, а потым ізноў яе павялічвае да 120 км/г, гэта зафіксуюць. Да прыкладу, за Скідзелем ці Шчучынам сістэма вылічвае сярэднюю хуткасць, і калі яна будзе вышэй за дапушчальную, уласніку аўто прыйдзе штраф.
Паводле слоў Андрэя Форыся, мяркуецца, што гэтая сістэма таксама будзе «бачыць», ці ёсць тэхагляд і страхоўка на аўтамабіль, а таксама ці прышпілены кіроўца.