Частуюць усіх бясплатна! У Гродне праходзіць дзень кавалачка піцы

Свята піцы праходзіць у піцэрыі Go-Go Pizza на вуліцы Карла Маркса ў Гродне. З 10:00 да 22:00 усіх частуюць бясплатным кавалачкам піцы, а таксама даюць магчымасць прадэгуставаць новы прадукт.

«Такога ў Гродне яшчэ ніхто не рабіў - мы вырашылі правесці дзень кавалачка піцы. Будзем частаваць гродзенцаў цэлы дзень, — распавядае дырэктар Go-Go Pizza Андрэй Вялента. — У сваім прадукце мы многае палепшылі і хочам даць магчымасць кліентам ацаніць змены. А яшчэ гэтай акцыяй мы плануем сабраць сваю аўдыторыю і чарговы раз заявіць пра сябе».

Аматары піцы змогуць прадэгуставаць новы прадукт з ялавічынай, а таксама пагутарыць з дырэктарам Go-Go Pizza.





Падзяліцца
Меткі: ежа

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025