У Гродне сабакі не толькі любяць гушкацца на арэлях, але і спяваць. Знаёмцеся, гэта Марцін і ён увесь час вые на перазвон Свята-Пакроўскага сабора. Сабаку амаль чатыры гады. Гаспадары адзначаюць, што ён аматар праваслаўных святаў і нядзельных службаў у храме на Ажэшкі.

Тое, што сабака незвычайна адгукаецца на перазвон, уладальнік Віктар Малей заўважыў з ранняга ўзросту свайго гадаванца.

https://www.instagram.com/p/Btf5KMbHalI/

«Мы жывем у цэнтры Гродна. Калі Марцін чуе звон сабора, ён ідзе ў куток і пачынае падпяваць. А на вуліцы ён ляціць да Дома афіцэраў з відам на сабор і пачынае там выць, бывае па некалькі разоў. Гэта адбываецца ўвесь час, з самага яго нараджэння. Вернік ён у нас, напэўна ў гэтым нешта ёсць. Такіх сабак я яшчэ не бачыў», — распавёў Віктар.

"Ён у нас вернік". Сабака Марцін з Гродна падпявае перазвону Свята-Пакроўскага сабора
Віктар Малей і яго сабака Марцін
Дасылайце нам свае незвычайныя гісторыі хатніх жывёл і мы з радасцю пра іх раскажам.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life