Сяргей Бань да прыезду ў Гродна ўзначальваў ІМПЗ па Салігорскім раёне.

Пра тое, што ў ІМПЗ па Гарадзенскай вобласці новы кіраўнік, паведамляе сайт інспекцыі. Пра Сяргея Баня вядома няшмат. Ён больш за 20 гадоў працаваў ў банкаўскай сферы, узначальваў салігорскі філіял ААТ «БПС-Ашчадбанк». Кіраўніком ІМПЗ па Салігорскім раёне быў прызначаны ў красавіку 2017 года.

Гродзенская абласная падатковая працавала без начальніка з 19 снежня 2018 года, калі Лідзія Сямашка пакінула пост, нагадвае «Вячэрні Гродна».